Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лек

Лек.

Зсыпае попелам ліхое
І злыбяду як лебяду,
А я трымаюсь за жывое,
Яго нясу, за ім іду.

І хай, лахманнае надзеньне
Пашыта мроям маладым,
Але ж, няма за імі ценяў
Ад ліхамані і бяды.

Іду, ад зёлак і насеньня,
Старэтным зельлем сьвет гаіць,
Прымі, мой сьвеце, шчырыц зерне
І жоўці маленькій пухір.

Прымі, як колісь продкі нашы
Бабровы струмень прынялі,
Жоўці пухір зеленкаватый
І зёрнаў чорных аксаміт;

Ад войнаў жудасных на сьвеце,
Ад сьмерці голадам, бязводзьдзем,
Дзе чалавека горнуць сьмецьцем,
Дзе шлях да міра зь векам зходзіць.
-20.11.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лек - Міхась Карцялёў