Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Украінскаму Еўрамайдану 2013

Украіна,
Мы з табою!
Волю барані!
Мы сталі доляю адною
У ліхія дні.

Нам цяжка вырвацца з расійскіх
Крыважэдных лап.
Душыць нас “браток” азійскі-
Злы маскаль-сатрап.

Кроўю Мінск дасюль заліты-
Кіеў не дадзім заліць!
Хопіць, маскалёк прапіты,
Нашу кроў стагодзьдзі піць.

Хопіць “братскіх” этнацыдаў.
Іх сібіраў, Калымы.
Шавінізму чорных нітаў.
Ды іх імперскае маны.

Памятайце, чыкацілы,
Ды розны мафіёзны зброд:
Няма у сьвеце такой сілы,
Што мацней за наш народ.

Знаем, што ня мёд і солад
І ў Еўропе людзям жыць…
Ды разам мы – Еўропы волат.
Разам нам свабоду бараніць.

Украіна,
Мы з табою!
Мацнее хай змагарны дух!
Разам – сілаю адною –
Зрынем акупацыі ланцуг.

02.12.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Украінскаму Еўрамайдану 2013 - Ніна Аксёнчык