Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Урачыстае віншаваньне з нагоды сьвята Дзядоў

Землякі, браты, сябры,
Доўжым звычай мы стары:
Ушаноўваць памяць тых,
Хто нас у сьвет прывёў усіх.

Кім бы продкі ні былі –
Земляробы, кавалі,
Ваяводы, ваяры,
Гандляры ці гусляры –
Дар ад іх мы прынялі:
Нам жыцьцё яны далі,
Ды ласкавымі былі:
Нам імя яны далі.
Хай жа продкі ганарацца
Нашай cправай на зямлі
Будзем волатамі ў працы,
У баі і на піры.

Покуль помнім мы пра іх,
Месца нам сярод жывых;
Хто мінуўшчыну забыў,
Той і прышласьць загубіў.

Найшаноўныя дзяды,
Будзем помніць вас заўжды!

У нашых думках – продкаў справа:
Незалежная дзяржава!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Урачыстае віншаваньне з нагоды сьвята Дзядоў - Зміцер Давыдзенка