Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За горадам – яшчэ зіма

За горадам – яшчэ зіма.
Ад сонца весняга упрэлая,
Свае сувоі парудзелыя
Ужо не выбеліць сама.
А ў скверах – кволы аксаміт –
Блішчасты цень мінулагодняга,
Зачэзлы без цяпла лагоднага,
Глядзіць у выцвелы блакіт.
Глядзіць дрыготка, незатоена,
Дарэшты вымерзлы спярша.
Прырода ў гэты час раздвоена,
Як чалавечая душа.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За горадам – яшчэ зіма - Анатоль Грачанікаў