Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Закаханыя над горадам

(паводле Шагала)

Нібы лісткі з калінкі голае,
Зноў закаханыя над горадам.
Ляцяць высока над зямлёй,
Над роспаччу і мітуснёй,
Над купаламі і над дахамі,
Над здзекамі, пагардай, жахамі…

А іх тужлівай траекторыяй
Нясе да пашчы крэматорыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Закаханыя над горадам - Навум Гальпяровіч