Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залежна

Гэтак залежна ад мяркаванняў
Нікчымнаслабая адносна цябе
Забітая болем ад хваляванняў
Цягнуся ў напрамку, як час паднясе
З пагардай ва ўсмешцы дакорліва крочу
Не разумеючы плыні падзей
З марай адзінай аб позірку ў вочы
Загубіцца што сярод зграі людзей

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Залежна - Вольга Турмовіч