Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось я, вось ты

Вось я, вось ты,
І толькі ноч сівая паміж намі.
Вось я, вось ты,
Сярод людзей мы нібы здані.
Вось я, вось ты,
Шукаем штосьці ў гэтым сьвеце.
Вось я, вось ты,
У душы маёй заўсёды дзеці.
Вось я, вось ты,
Два сэрцы, што шукалі асалоды.
Вось я, вось ты,
Не ўбачымся ніколі без нагоды.
Вось я, вось ты,
Бы зоркі, што ня згаснуць ноччу.
Вось я, вось ты,
Але адзін чамусьці крочу.
Вось я, вось ты..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вось я, вось ты - Мікіта Прыходзька