Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вось гэта музыка сама

Вось гэта музыка сама
Сабе гучыць. Ёй справы мала,
Што дзесьці водгуку няма,
Што недзе музыкі не стала.

Як бы не ведае мяжы,
Як бы сама сябе люляе
I ўжо на нейкім рубяжы
Сябе самую адмаўляе.

I ўжо не музыка чутна,
Калі нясвойскаю ахвотай
Грыміць раскатам перуна,
Трапеча гулам самалёта,

Калі ў правалах гукаў тых,
У страшнай роспачы канання
Трымценне струнаў залатых –
Як лёс або наканаванне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вось гэта музыка сама - Міхась Стральцоў