Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці гэта святло

Ці гэта святло – асвятляльна пісаць,
Калі ў табе цемра?
Ці мёд гэта – смачна намазваць радкі,
Калі ў табе горыч?
А неяк рабіць хоць нейкія нешты,
Калі ты ніякі?
Ці шчыра?
Ці гэта карысна?
Ці варта падзякі?

Ці светлае
Не затуманіць чысцейшага духам?
Ці мёд не акажацца
Ўпотай налітай атрутай?
Ці нейкія нешты
Не ператвораць кагосці ў нішто?
Усё будзе добра…
Усім будзе лепей…
А то :)…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ці гэта святло - Пудзіла Занудзіла