Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першае каханне… Што гэта такое?

Першае каханне… Што гэта такое?
Гэта радасць, шчасце, казка, мрыя, сон,
Гэта тваё фота, сэрцу дарагое,
Гэта песня лiецца – Францыi шансон.

Першае каханне – гэта ружа-кветка,
Што ты на спатканне першае прынёс,
Гэта твае словы падмячаюць метка
Мой настрой, ты, пэўна, мой шчаслiвы лёс.

Першае каханне. Пацалунак першы.
Ён такi салодкi i пячэ агнём,
Першае каханне, я складаю вершы.
Трызняцца мне зоркi нават ясным днём.

Першае каханне будзе ўспамiнам
У дарослым, цяжкiм хаосе-жыцці.
Першае каханне, маяком свяцi нам.
Які дапаможа шлях зямны прайсцi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першае каханне… Што гэта такое? - Аўтар невядомы