Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наша каханне жыве ў маіх вершах

Калі я выкладаю свой боль на паперу,
Калі радасць малюю сваімі радкамі,
Я распавядаю аб тым у што веру,
Спяваю аб шчасці і вечным каханні.
Трымаю ў руках тваю душу і сэрца,
Назіраючы сонна за тваімі вачамі,
Душу я тваю перакоўваю ў вершы,
Цалаючы цёмнымі ціха начамі.
Каб нават хацеў – я цябе не забуду,
Гэты выпадак далёка не першы,
Сумаваць і плакаць я доўга не буду,
Бо наша каханне жыве ў маіх вершах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Наша каханне жыве ў маіх вершах - Міхал Будаеў