Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА

(16.06.1834 – 10.09.1916)

У снягах задрамала світанне,
І паўдня пачынаецца дзень.
Для кагосьці за волю паўстанне-
Гэта кроў, для кагосьці – прамень,
Што асвечвае новыя далі,
За якімі жыве Беларусь.

Ля іконы ты свечку запаліш,
На стале ты рассцелеш абрус
Для гасцей, што не прыйдуць зімою,
Бо дарогі паліты крывёю
І ў фальварку замецены сцежкі,
Што нікуды не выйсці табе.

А ў суседа дымяць галавешкі,
Воран вочы суседу дзяўбе.
І ты дома, нібыта ў няволі,
Малады, адзінокі, сядзіш.
Як ваўку, табе хочацца ў поле
Хоць і сніцца начамі Парыж.

Ды вясна хутка будзе ў Замосці,
І тут жыць, і тварыць будзеш ты.
І ў музей твой з Еўропы ўсёй госці
Будуць ехаць, бы ў Храм залаты.

А пакуль што з-пад снегу світанне
Прарастае, як кроў праз бінты.
І душу тваю паліць паўстанне,
І душу тваю студзяць вятры.

24.08.2009

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЕЛЬСКАГА - Віктар Шніп
 »