Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ

(1.05.1931-19.11.2008)

На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы
Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет
Табе ўжо болей, у якім самотна апусцела
Твая зямля, бо ты пайшоў, бо ты-паэт,
Якому Беларусь магілай вечнай стане,
Як стала многім хто яе любіў, як ты,
Сваёй любоўю прыбліжаючы світанне
Людзям, якія ўслед за імі з цемнаты
Ішлі, дарогу пазначаючы крыжамі,
Сваёй крывёй, што ў век не змыецца з
зямлі…

І прыдзе вучань твой і ён пацір з слязамі
Пралье ў сваю душу, каб мы віно пілі
І славілі цябе і першы снег халодны
У рукі бралі, быццам попел ад мастоў,
Якія ты прайшоў, пакінуўшы самотны
І беларускі крыж між тысячы крыжоў…

19.11.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ - Віктар Шніп