Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матуліна Вясна

Цябе ўнучка назаве бабуляй-
І разбягуцца зморшчынкі на лбе.
Старэнькая, ласкавая матуля,
Як уявіць мне маладой цябе?

Ідуць гады. Старэе сад ля хаты,
Успыхне ўзмежак белым вішняком.
Ці помніш, як садзілі вішню з татам,
А я гуляў шчаслівым хлапчуком?

Пяць год назад мы спілавалі дрэва,
Але шпакоўню ўгору ўзняў вішняк.
І кожны раз сваім сардэчным спевам
Сустрэць вясну не забывае шпак.

Ссамочуся без дому, калі доўга
Я маці радасць не вязу з дарог.
Наскрозь працята позіркам дарога,
Ацеплены надзеямі парог.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Матуліна Вясна - Віталь Гарановіч