Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Забыўся, ці проста стаміўся

Забыўся, ці проста стаміўся
Ад розных жыццёвых нягод.
Ты нават даўно мне не сніўся,
Схаваўшыся за гарызонт.

За лесам, за рыскаю рэчкі,
Гуляе там рэха – як боль,
І ўспомніць цябе – небяспечна,
Хоць з рэхам сустрэцца дазволь.

Дазволь цябе памятаць сонцам,
Заранкаю доўга гарэць,
Дазволь цябе раніцай роснай
Аднойчы, як Бога, сустрэць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Забыўся, ці проста стаміўся - Вера Буланда