Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Няхай балiць! Я чую што жывы!

Няхай баліць! Я чую што жывы.
Я ведаю, што зноў тварыць сумею
І бачыць твае вочы візаві
І цалаваць грудзей тваіх лілею!

Няхай баліць. І чым вастрей той боль,
Чым безнадзейней нашая сустреча
Прашу цябе кахаць цябе дазволь
Бо я жывы і ўсё яшчэ не вечар!

Няхай баліць! Надзеі промень мне
Мілей за усё і нават пры тым болі
Ён – памяць аб радзімай старане
Аб роднай Тучы і аб родным полі!

Дык не шкадуй! Як можаш так кахай
І я каханнем тым тваім сагреты
Буду тварыць няўмелыя няхай
Ды самыя сардэчныя санеты!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Няхай балiць! Я чую што жывы! - Стась Высоцкі