Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У родным слове той залог спрадвечны

У родным слове той залог спрадвечны,
Што мы ёсць нацыя, адзіны мы народ.
І покуль род не знікне чалавечы,
Мы з песняй роднаю заводзім карагод.

Няхай звіняць натужна нашы спевы,
Няхай нам радасці часамі не стае,
Ды што з таго, калі стае нам веры,
Што будзе лепей ў нашай грамадзе.

У беларусаў моцнае цярпенне,
І мудрасці жыццёвай ‒ хоць адбаў,
Мы сеем дабрабыт, прарошчваем насенне
Пачцівасці, ашчады, добрых спраў.

І мову родную павінны шанаваць мы,
На гэтай мове гутарыць і жыць
З той думкай, што ўзмужнеюць дзеці:
На гэтай мове будуь думаць і тварыць.

08.11.2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У родным слове той залог спрадвечны - Наталля Хмялеўская