Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мова

I няма раднейшага слова
За прасцейшае гэта “мова”.
Гэта слова гучыць у хаце,
Дзе мая засталася мацi,

Гэта слова гучыць у рэчцы,
У зарослай травою сцежцы,
Чую я яго у небе блакiтным,
I у простай маёй рыфме.

Запытае мiнак зайздростны:
“Ці ёсць у гэтым патрэбнае штосьці,
У гэтых словах, у гэтай мове?
Што такога ў гэтай размове?”

Усміхнуся і без адказу
Мінака я пакіну адразу.
Мая мова – маё багацце,
Няма мовы – i пуста ў хаце.

I не ведаць чужым слова
За прасцейшае гэта “мова”.
Нават у далечыні ад дома
Гэта слова душы знаёма.

Яно ў сэрцы маім, дзе цёпла,
Там, дзе памяць яго не сцёрла.
Хай гучыць мая родная мова
Там, дзе дом, дзе ўсё сэрцу нянова!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мова - Настасся Каротчыкава