Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мова прадзедаў

Мова прадзедаў…
****************************
Песціць вуха мілагучная
Мова прадзедаў, дзядоў.
Мо, для іншых і нязручная
Мова нашых каранёў.

Ганарымся, не цураемся –
Наша спадчына яна.
З першым промнем завіхаемся
Разам з ёю дацямна.

Спее ў полі жытнім коласам
Мова Танка, Віткі, Коласа,
У небе жаўранкам звініць
І заўсёды будзе жыць!

Трапяткая, нібы зорачка
Альбо сонейка прамень,
Мова Маўра, Багдановіча –
Кожны крок наш з дня ў дзень!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мова прадзедаў - Лёля Багдановіч