Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зорачка

Зорачка светлая,
Ціха на захадзе,
Шчыра пільнуе
Ваконца маё.

Дзеўчына белая,
Хмарна пад заценем,
Хлопца чакаецца
Быццам бы днём…

Зорачка светлая,
Зорачка дальняя,
Колькі чакаеш жа ты?

Зорачка мілая,
Зорачка вольная,
Дзе мой каханы скажы?

Колькі чакаці,
Колькі клікаці,
Колькі надзеяю жыць?

Колькі любіці,
Колькі ламаці,
Як надалей жа мне быць?

Дарэмна ганбішся,
Дарэмна клонішся,
Ты толькі пачынаеш жыць!

Твой скарб не згубіцца,
Твой скарб не страціцца
і будзе ён цябе любіць!

Ты бачыш я, ужо соцен годы
Адна ў цемры зіхачу, не скаржусь я
Амаль нікому, а жыць па-іншаму хачу…

Жыццё так складзена,
Бы мармуровыя ступені –
На кожнай свой штуршок падзей.

І ты жывеш пакуль адною,
З наступным крокам, будзе знаць шпарчэй,
Жыццё хістацца па сцяжынцы, якую знойдзеш для сябе.

Ты сэрцам кроч у напрамак счасця,
Любі ўсё вакол сябе і знайдзеш свет,
Дзе ў мармуровай кладцы ёсць усё патрэбная табе!

Вецер хістае ясень ля сцежкі,
Месяц паволі паўзе ў небасхіл,
Сцежка абручыкам коціцца ў поле,
Ціха дзяўчына ў нябёсы глядзіць…

Зорачка светлая,
Зорачка дальняя,
Колькі чакаеш жа ты?

Зорачка мілая,
Зорачка вольная,
Дзе мой каханы скажы?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зорачка - Андрэй Рошчын