Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прашковіч Лідзіі Іванаўне

Светлая Ёй памяць
Сястра Алега Лойкі і Купалы-
Маці наша, нашая святлынь,
Колькі сэрцам гордых і удалых
Выхавалі Вы філалагінь.

Ганарымся Вамі, дарагая,
Што праз горыч бедаў, цяжкіх страт
Вы не ўпалі духам, боль зямная.
А Ваш Мікола – беларускі сад.

Вы і за яго адгаравалі,
Палыннасць лёсу выпіўшы да дна.
Вашы словы сэрцы акрылялі,
А сумленнасць выткана з радна.

Па усёй вялікай Беларусі
Мы часцінкі Вашае душы.
Настаўнік мой,
Заўжды за Вас малюся.
Вы са мной у скрусе і ў цішы.

На Палессі людзям і дзівосам
Красаваць у горычы і жыць.
Хай жа доўга у палескіх росах
Ваша свечка ясная гарыць.

1989

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прашковіч Лідзіі Іванаўне - Ніна Аксёнчык