Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грашу – малюся, йзноў грашу

Грашу – малюся, йзноў грашу.
– Прабач мне, Ойча Мой, – прашу.
Святых Таінстваў Божы дар
Дае душы Царквы алтар.

– Хлеб, – гэта Цела, віно, – Кроў,
Шукаю сэнс свяшчэнных слоў.
Святога Духа Божы знак
Адчуць, спазнаць не проста так.

Злучыцца з Духам у душы,
Малітваю ў начной цішы,
Пастом, паклонамі, крыжом
і перамогаю над злом.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Грашу – малюся, йзноў грашу - Пятро Чабор