Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я разумею, так павінна быць

***
Я разумею, так павінна быць:
Прайсці прамежак шляху ў адзіноце,
Адчуць, як паглынае мозг самота,
Як сум пячэ, як цішыня баліць.
Я разумею, так павінна быць:
Каб патаемны сэнс жыцця знайсці,
Свайго зямнога прызначэння сутнасць
І навучыцца без тугі, без смутку,
Без нараканняў Божы крыж нясці –
Каб патаемны сэнс жыцця знайсці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Я разумею, так павінна быць - Святлана Локтыш