Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што засталося?

Што засталося? Прагнуць вакол цішыні,
Гэтак нясталай, нібы ўначы матылі,
І распавесці маўкліва аб тлумным жаданні,
Спяваць без гукаў і стагнаць у чаканні.

Пакутамі трызніць, біцца з сусветам,
Забыцца ў момант пра плямы ў светлым.
Знайсці ідэальным шэраг падзей,
Хаваючы сутнасць марных надзей

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што засталося? - Вольга Турмовіч