Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БУСЕЛ

Спадзяюся – жыць на Беларусi…
Мо таму, што ўвесь мой род тут жыў.
Тут над светлым храмам
Плаўна кружыць бусел,
Так, як i калiсьцi ён кружыў.

Бы анёл,
Птах доўжыць шлях вандроўны,
Каб вярнуцца зноў да азярын,
Дзе на золку – плача дожджык дробны,
Чырванеюць гронкi арабiн…

Час ляцiць…
i ў радасцi, i ў скрусе
Кожны мкне з нас на сваю шашу.
Тут над светлым храмам
Плаўна кружыць бусел,
Чым i растрывожыў мне душу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш БУСЕЛ - Міхась Курыла