Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліст да маці

Мне барабаніць дробны дождж у шыбу,
Лісткі праз фортку падымае вецер.
Радкі хвалююцца і скачуць, нібы дзеці,
І сын, што страціўся калісьці недзе ў свеце,
Да маці ліст спраўляе на Радзіму.

Ну як ты там, і як жывуць браты?
Скажы мне, ці не хворая бабуля.
Быць можа, штосьці вас цяпер турбуе?
Я спадзяюся, скора пашанцуе
Пабачыць роднага завулка ліхтары.

Прабач мне, што я доўга не пішу,
І не хвалюйся, тут усё ў парадку.
Не плач, як праглядаеш фотакарткі,
А я заўсёды надта быў упарты,
Заўсёды паддаваўся куражу.

Прабач мне ночы, што не магла заснуць,
Прабач мне кожную пралітую слязінку.
Вярнуўся б я назад хоць на хвілінку,
Каб выправіць усе свае памылкі,
Але назад ужо нічога не вярнуць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліст да маці - Дзяніс Шпіронак