Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Жоўты ліст

Спелаю лістотай
Упаду на слоту.
Хто я? Дзе я? Хто ты?
Ліст: ляжу пад плотам.

Мне тут сумна вельмі.
Дождж імжыць, як шэльма.
Нібы вуж з патэльні,
Б’юся ў час пякельны.

Быў раней зялёны.
Жыў з галінкай клёна.
Але стаў улюбёны
У палёт да скону.

Я ляцеў прыгожа.
Вецер, ўзяўшы ножык,
Шлях мой растрыножыў
Лёгка, хутка, гожа.

Восень баб’іх нітак,
Не прайдзі хоць ты так! –
На мой свэтар рыжы
Свой адбітак вышый.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жоўты ліст - Андрэй Козел