Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень едзе на рабым кані

Восень едзе на рабым кані.
Сярод свету – разветраны сад.
Як калянае лісце калін,
Вераснёўскі плыве зарапад.

I адрынуты голас ад слоў.
Толькі памяць – у вецер, як крык.
Зноўку белыя крылы буслоў
Жаль нясуць праз чужы мацярык.

А над краем – тугая туга:
Восень, вецер і чыстая ноч.
I глядзіць мірыядамі воч
Неба ў душу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восень едзе на рабым кані - Ала Канапелька