Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сабірала восень

Сабірала восень ураджай багаты.
Запрашала восень да сябе на свята.
Тонкія карункі плёў павук маленькі,
Стракацела цудам яблынька-паненка.
У сям’і крылатай-мітусня ды зборы.
На рабінках гронкі – яркія уборы.
Падарункаў колькі!-Кошыкі з грыбамі,
Хрусткая капустка, дзежка з агуркамі,
Морквачка-князёўна ды збаночкі з мёдам-
Гэткае багацце са свайго гароду!
…Працавітым – срэбны кубак падавала,
У пакой шыкоўны дзверы адчыняла,
Частавала шчодра квасам з пірагамі.
Мы яе гасціннасць адчувалі з вамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сабірала восень - Алена Дзегцярова