Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень на дварэ

Лютуе восень на дварэ,
нібыта згадваючы волю,
Смуткуе быццам па вясне,
Далёкай ў памяці і кволай…

Памежжа хмараў і зямлі
Ашчэрыла вільготнасць пашчы.
Уздых замураванае душы
Б’е холадам лядашчым…

І пракаветны сон Літвы
Апалым лісцікам кружляе…
Хіба памерлі змагары?
Адказ даждлівасцю муляе.

Трапеча ўсё ж свабоды сцяг,
І восень не адужыць волі…
Бела-чырвона-белы страх
У дамавіну Юдаў гоніць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Восень на дварэ - Павел Гаспадыніч