Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я скажу табе, восень, бывай!

Я скажу табе, восень, бывай!
Мне сягодня збірацца ў дарогу.
І з малітвай па звычаю Богу
На дарожку прысядзем, давай!

Ляжа шырака, восень, мой крок-
Па вярсце,– праз мароз і завеі,
Бо з мяне халады-скарабеі
Жыватворны высмоктваюць сок.

Не зраслося, за ўсё выбачай!
З пералётнымі я адлятаю.
Загараецца ранак. Світае.
Ты мяне з новым днём не чакай!

Я скажу табе, восень, бывай!
Будь зычлівай, мне сёння ў вандроўку.
Пакладзі ліст кляновы ў паштоўку…
Я пайду. Зачакаецца май!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я скажу табе, восень, бывай! - Іна Фралова