Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На ўсёй зямлі спыніўся час

Свеча горела на столе,
Свеча горела…
Барыс Пастэрнак

На ўсёй зямлі спыніўся час.
І ў гэтым часе
Ты засталася ля пляча.
Ты засталася.

І месяц
Стомленным ваўком
Схаваўся нанач.
Шумела Нарач за акном,
Шумела Нарач.

Каб зоркі бліскалі ў акне,
Мы не хацелі.
Трымцелі цені на сцяне,
Трымцелі цені.

Нам сну не даў вясновы час –
Вясёлы скнара.
І вечнасць цэлую для нас
Шумела Нарач…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На ўсёй зямлі спыніўся час - Генадзь Бураўкін