Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Самотная хвілінка



Згубілася хвілінка ў прасторы
Чамусьці выпала з абоймы часу
У гэтым хісткім шматгадзінным моры
Дарэчы не была яна ні разу

Балюча ёй было і надта крыўдна
Гадзіны браць з сабою не хацелі
Гадзіны беглі ўсё наперад безупынна
Гадзіны за хвілінкай не пасьпелі

Хвілінка ў самоце засумуе
Ня трапіць пад гадзінны часавы захоп
Ды нехта моцна потым ўжо адчуе
Хвілінкі гэтай недахоп





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Самотная хвілінка - Алесь Кургановіч