Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Я стаю на муру



Я стаю на муру,
А на перадзе мроіцца Рай…
Чыйсці голас звініць,
Нібы калакольчык.
Зрабі крок наперад,
У шчасцьлівы край.
Што рабіць?
Гэта сам выбірай, –
Ледзьве што –
Падхопіць Анёльчык.
Але мур трывалы
Пад маёю нагой.
Тое шчасце туманна,
А спераду бездань.
Далячу, ці загіну?
Ці вярнуцца дамоў?
І маўчыць у самоце
Анёл мой ахоўнік.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я стаю на муру - Сяргей Кульбіцкі