Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Што ж так да зорак

* * *
Што ж так да зорак прыцягвае нас?
Можа, і праўда: мы – дзеці нябёсаў?
Прагна і пругка чакаем Свой Час,
Каб пазбіваць серабрыстага Космаса росы?

Часта на шчасце я знічкі лічыў
І асаблівасць такую заўважыў:
Толькі прывабіць душу далячынь
Зорных шляхоў, як адразу ж
(Колькі б да гэтага зор не хапаў) –
Грунт пад нагамі пасля цалаваў!
Колькі ж разоў я ляцеў стрымгалоў:
Бухаў з размаху аб цвёрдую глебу –
Іскры з вачэй… Божа мой!
Колькі ж разоў нам патрэбна упасці,
Каб вынянчыць Неба, І – не прапасці,
І зорнай дарогай аднойчы вярнуцца дамоў.
26.05.99 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што ж так да зорак - Анатоль Кудласевіч