Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноўку май

Зноўку май…

Зноўку май. Наўкола ў садах
Водар кветак хмельны і духмяны.
Я стаю з сыночкам на руках
Каля нашых веснічак драўляных.

Так прыемна ветрык студзіць твар,
Туліцца да сэрца хлапчанятка,
Грэе сонейка з-пад лёгкіх хмар.
Дзесьці на Алтаі служыць татка.

Мы сумуем. Як ён там без нас?
Вось ужо паўгода, як паехаў.
Хутка, мо, звальненне ў запас–
Нарадзіўся зноў сынок–уцеха.

Мы сям’ёй, а ён жа там адзін
Пісьмаў з фотакарткамі чакае…
І малюе двухгадовы сын,
Бо пісаць умення не хапае.

…І пасля квітнеў май шмат разоў,
Вырас хлопчык, стаў у строй салдатам.
І са службы мы чакаем зноў,
Толькі ўжо сына, разам з татам.

1999 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноўку май - Ніна Кавальчук