Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І зноўку колы, зноў цягнік

І зноўку колы, зноў цягнік.
І зноў кудысці бегчы.
З’явіўся хлопчык той і знік
І лёг на горад вечар.

Ты памятаешь рукі тыя,
Што так утульна абдымалі.
Чароўныя і дарагія
Яны цябе трымалі.

І вусны смачныя нібы
Зімой марознае паветра.
Ён дакранаўся і тады
Ніхто не быў патрэбны.

А ноччу, разам у цішы,
На небе вы лічылі зоркі.
І болей не было мяжы,
І пачуццё было так тонка.

Хацелася табе ў вырай,
Ён вырашыў зімой застацца.
І паляцела птушкай белай
З сабой не здолела змагацца.

А зараз зноў квіток, цягнік…
І ад яго зноў бегчы.
А хлопчык той кудысці знік,
І за акном самотны вечар…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш І зноўку колы, зноў цягнік - Віталь Цевяшоў