Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На мяжы растання і сустрэчы

На мяжы растання і сустрэчы –
наш прыпынак і магчымасць выйсці
з дня ды ў ноч, а з раніцы – у вечар…
Але выхад не дае нам выйсця.

Міг сустрэчы выспеліць растанне.
Але зноў мяжу яднаюць вочы.
Дзякуй небу: нашаму каханню
мала летам дня, зімою – ночы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На мяжы растання і сустрэчы - Мікола Аляхновіч