Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дванаццаць гадзін да сустрэчы

Дванаццаць гадзін да сустрэчы,
Сяджу і п’ю каву дарэчы.
Хвіліны ўцякаюць марудна,
Ды кава мая не атрутна,
Без цукру ўжываю яе
Не бяды
Замена “зялёнай зьмяе”.
І тады
Калі зноў я ўбачу цябе
Як у сьне, што нібыта,
Як “Пагоні” ваярскай капыта,
Кол асінавы ў сэрца ўваб’е
Купідон. Дапаможа узьняцца на ногі
Растапіўшы сугробы са сьнегам.
Я выходжу са спячкі з берлогі,
Да цябе прЫйду я чалавекам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дванаццаць гадзін да сустрэчы - Алесь Круткін