Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАЛЕНЬКі НАРОД

Не гнявiся, Божа!
Мы – народ маленькi!
Хто нам дапаможа
Выйсцi iз калейкi?

Моўчкi робiм справу,
Лiпкi пот сцiраем.
I тваю выяву
У хмарах выглядаем.

Дождж iдзе – нам у радасць,
Стылы снег – смяёмся.
Старых хатак святасць
Сцiплае знаёмства.

Ганьбяць нас чужыя
I хваробы косяць,
Лепшых у дамавiну
I iмя не спросяць.

Уначы ваконца
Свецiць зоркай марнай,
I над намi сонца
Будзе грэць задарма.

Не гнявiся, Божа!
За рудыя вусы.
Хто нам дапаможа?
Маўчаць беларусы.

19.06.2012 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МАЛЕНЬКі НАРОД - Сяргей Брандт