Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вупырыца

Яе не ўратавалі
Памерла нехрышчонай
У лесе пахавалі
Пад елкаю зялёнай…
Ды месяц як узыйдзе
Дзяўчыначка прачнецца,
У дом бацькоўскі прыйдзе
Крыві людской нап’ецца.
Нікога не шкадуе
І не пазнае маці
Пачварына лютуе
І кроў цячэ па хаце.
Гуляе вупырыца:
Заходзіць у кожны дом,
Губамі прытуліцца
І п’е жыццё як кроў.
І вось яна аднойчы
Зайшла і да мяне
Не стаў чытаць я “Ойчы”
Бо бачыў гэта ў сьне.
Таму яе чакаўшы
Узяў крывіцкі меч!
Крыху паразмаўляўшы
Пагнаў я госцю прэч.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вупырыца - Алесь Круткін