Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АДЛІГА Ў СНЕЖНІ

Адлігу ветрам прынясло
і снег счарнеў, палезла ўсюды смецце.
Вароны ў лужах, якмалыя дзеці,
Шукаюць дзён зімовых шкло.

Такая вось сцюдзёная пара!
А можа пераблыталася штосьці?
Вясна зайшла к зіме на каву ў госці,
Вядро разліўшы пасярод двара.

Пажухлі, як ад полымя палі,
Зямля – матуля паказала свае грудзі.
Прабачце – “Рыфма”, з глухой вёскі будзем,
Прывязаны вадой мы да сваёй зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АДЛІГА Ў СНЕЖНІ - Сяргей Брандт