Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як пазбегнуць

Як пазбегнуць мітусні бясконцай?
Як бы птушкай шэраю у неба?
Там дзе свеціць несупынна сонца,
У таемную краіну мне бы.
Мне б туды, дзе ні людзей, нікога…
Толькі зоры ясныя ды мора.
Мне б забыць ўсю непатрэбшчыну былога :
Што было – не вартае нічога.
Не кажыце толькі мне, што ўсё міне.
Хай яно міне, ды толькі што з таго?
Мне ўжо ўсё адно : ці жыць, ці не,
Бо жыцця душа не вартая ужо…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Як пазбегнуць - Артур Камароўскі