Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БЕЛАРУСАМ ЭМіГРАНТАМ

(Першай, другой і апошняй хвалі)

Ты усё сваё шукаеш?
Родны лес і поле.
і нічога сам не маеш,
Беларуса доля.

Што дзяды твае чакалі?
Жыцця, хаты добрай.
Дзеці то не атрымалі
Ад зямелькі роднай.

Невядома доля гэта,
Над крыжамі ўецца.
Xодзіць беларус па свеце,
Дамоў не вярнецца.

Бо ўпарты, бо шукае
Сэрца на далоні.
і нічога сам не мае,
Беларуса доля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЕЛАРУСАМ ЭМіГРАНТАМ - Сяргей Брандт