Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларускім эмігрантам

На блакіце хтосьці бялёсыя плямы размазаў пальцамі
сляды выцяраў быццам

Засталася толькі зямля
па якой яшчэ неўгамоннна блукаюць
з’явы пахаваных ўспамінаў
з’явы пахаваных надзеяў

Для каго ўсяго толькі месца пасеву
для мяне зямля па якой босанож ступаючы
я пазнаваў суворасць гэтага свету
які вырываючы мяне без нікага спачування
і нават маленечкай жмені літасці
калі з дакладнасцю
проста амаральна
з абдымак ласкавых матчыных
выкінуў
у краіну чужых і іншых

І толькі іржавыя нетры даспелых хлябоў
гамоняць пра вечнае
неўміручае і трывалае
тое што маю права забраць з сабою
каханне і веру

Ціха моляцца

Даруй скалечаная радзіма

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларускім эмігрантам - Катажына Ляўдацкая