Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысвячаецца беларускім выданням

Часопісы – гэта цудоўныя рэчы.
Іх трэба не толькі любіць і бярэгчы
“Роднае слова” і “Маладосць” –
Часопісы гэтыя ўсім на зайздросць
Вучаць Радзіму сваю пазнаваць,
Родную мову вучыць, шанаваць.

“Полымя” і “ЛіМ”
Паступілі ў час.
Бібліятэка вітае ўсіх вас.

Вельмі люблю спрагаць “Дзеяслоў”.
Гэты часопіс патрэбен без слоў.

З дзяцінства знаёмы часопіс “Вясёлка”,
Здаецца, што ззяе нябесная зорка.
У ім столькі казак, паданняў і вершаў!
Ад сэрца кажу, што ён самы найлепшы.

Нам падабаецца Нёман” чытаць,
Раім газеты заўсёды гартаць.
“Настаўніцкая”, “Раніца” і “Звязда” –
Нашы дарадчыкі і сябры,
Іх у рукі хутчэй ты заўсёды бяры.

Падарунак добры хочаш зрабіць?
Трэба “Народная асвету ” набыць.
Можна купіць “Мой край” – каляндар,
Ён беларускі народны спадар,
Ён і для сэрца, і для душы,
Хоць вершы складай і паэмы пішы.

“Вожык” – часопіс для ўсёй дзетвары.
Часцей, калі ласка, у рукі бяры.
Любуйся, чытай, пазнавай Беларусь
І моўныя веды матай ты на вус.

Лепшай прэсы няма ва ўсім свеце,
Ведайце гэта, мілыя дзеці!
Дарослымі будзем – часопісы не забудзем,
Усіх беларусаў будзем выводзіць у людзі!

Дзякуй за тое, што ёсць вы ў нас!
Добрага шляху! У шчаслівы час!

Марыя Масіеўская, Наталля Буевіч школа № 8 г. Магілёва

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прысвячаецца беларускім выданням - Марыя Масіеўская