Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ЧЫМ МЕРЫЦЦА СВЯТАЯ БЕЛАРУСЬ?

Бяры аловак, продак, у рукi,
Ды паперы аркуш чысты.
Пiшы сэрца свайго гукi
Тыя, што пяе Айчына.

Ад гранiц паўднёвых з Польшчай,
Хто не помнiць пра Падляшша?
Край вялiкi знiк аднойчы,
Зменшыўшы краiну нашу.

Лес бацькоў, абшары Вiльны,
Родны край для беларусаў.
Раздзялiлi вельмi ж спрытна,
Не схаваць рудыя вусы.

Землi нашы, што пад Псковам,
Дым, каменьчыкi Смаленска…
Не вярнуць нам божым словам
I мяжою, што пад Менскам.

I хахлам адскублi трохi –
Вось братам адзiнай расы!
Шмат зямлi, кавал аблокаў,
У разы змяльчэў адразу.

Хто напомнiць – плацi вокам!
Так дзяды часцей маўлялi.
Часу з плынню збегла многа,
Што ўзамен мы атрымалi.

Дзяды моц збiралі доўга,
Усё растрынкалi зноў дзецi.
Рад каравы словаў родных
Продак выкiне ў смецце…

09.01.2013 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЧЫМ МЕРЫЦЦА СВЯТАЯ БЕЛАРУСЬ? - Сяргей Брандт