Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не трэба

Не! Не трэба так здзіўляцца і нясці лухту.
Я прыйшоў не за табою, хутка і пайду.
Не гарэла, не жадала верыць і кахаць
Дык не трэба зараз казкі пра сябе шаптаць.
Загубілі, захварэлі, мабыць назаўжды.
Хай так будзе, мне ўсе роўна… налівай сюды!
Ты маўчыш, а так хацела штосьці мне сказаць.
Я маўчу, а можа й трэба знову ўсе пачаць?..

Заставацца не хацеў я. Утрымала ты.
Зноў паверыў і забыўся, падыдзі сюды.
Я маўчу, а можа й трэба ўсе табе аддаць?..
Не маўчы! Ты пераможца. Мушу прабачаць.
Не! Не трэба так здзіўляцца і нясці лухту,
Што прыйшоў я за табою – гэта на бяду.
Казкі скончыліся хутка, будзем замаўляць…
Ты маўчыш, а як жа цяжка мне цябе кахаць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не трэба - Лірык Вінадорскі