Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не трэба вайны

Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,

Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.

Таварыш! Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не трэба вайны - Пятрусь Броўка