Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не трэба казаць, што прайграў

Не трэба казаць, што прайграў і ўпівацца тугой!
Праз жах і адчай прарастуць, зарунеюць надзеі.
Наперадзе змрок? І ад болю душа вар’яцее?
Трымайся, цярпі… Ачуняеш – зноў кінешся ў бой.

Альбо пакахай, асвятляючы дзён карагод, –
І сетку дажджоў разарве і раскідае сонца!
Спазнай і адчуй, што жыццё наша – гэта бясконцы
Праз хмары пакут ад зямельцы ў нябёсы ўзыход.

Ты толькі павер! І ўсё будзе па веры тваёй!
З каханнем у сэрцы напішуцца новыя вершы!
А Бог разбярэ: ці апошні ты ў свеце, ці першы –
Паэт, і філосаф, і сябра па творчасці мой…

12.06.09

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не трэба казаць, што прайграў - Таццяна Дзям'янава